50def5db     

Пушкин Александр Сергеевич - Анчар (На Белорусском Языке)



Пераклады вершаў А. С. Пушкiна
на беларускую мову
(пер. Максiм Танк)
Дзе след жыцця ў пустынi знiк,
На грунце бедным, абмярцвелым,
Анчар, як грозны вартаўнiк,
Стаiць - адзiн на свеце цэлым.
Прырода высахлых пяскоў
Яго ў дзень гнева нарадзiла
I ад карэння да лiстоў
Густой атрутай напаiла.
Дыхнуць паўдзённыя вятры -
Атрута капае расiцай,
Пад вечар стыне на кары
Густой, празрыстаю жывiцай.
К яму i птушка не ляцiць
А толькi вецер мiмалётны
На дрэва смерцi набяжыць -
I прэч iмчыцца, ўжо смяротны.
Калi ж над спёкаю пяскоў,
Зблукаўшы, воблака запрача,
Атрутны дождж з яго лiстоў
Сплывае на пясок гарачы.
Ды чалавека цар паслаў
Да дрэва смерцi i пакуты;
I той пайшоў, ледзь змрок апаў,
I ранiцай прынёс атруты.
Ён згубную смалу прынёс,
Галiну з вялымi лiстаме,
I пот гарчэй ад горкiх слёз
Сцякаў халоднымi цуркамi;
Прынёс - i аслабелы лёг
Пад засень будана нябога
I ў той жа мiг сканаў ля ног
Уладара свайго лiхога.
А цар атрутай загадаў
Насыцiць стрэлы-блiскавiцы,
I разам з iмi смерць паслаў
Ён на суседнiя гранiцы.
* * *
В пустыне чахлой и скупой,
На почве, зноем раскаленной,
Анчар, как грозный часовой,
Стоит - один во всей вселенной.
Природа жаждущих степей
Его в день гнева породила,
И зелень мёртвую ветвей
И корни ядом напоила.
Яд каплет сквозь его кору,
К полудню растопясь от зною,
И застывает ввечеру
Густой прозрачною смолою.
К нему и птица не летит
И тигр нейдёт - лишь вихорь чёрный
На древо смерти набежит
И мчится прочь уже тлетворный.
И если туча оросит,
Блуждая, лист его дремучий,
С его ветвей уж ядовит
Стекает дождь в песок горючий.
Но человека человек
Послал к анчару властным взглядом,
И тот послушно в путь потёк
И к утру возвратился с ядом.
Принёс он смертную смолу
Да ветвь с увядшими листами,
И пот по бледному челу
Струился хладными ручьями;
Принёс - и ослабел и лёг
Под сводом шалаша на лыки,
И умер бедный раб у ног
Непобедимого владыки.
А князь тем ядом напитал
Свои послушливые стрелы,
И с ними гибель разослал
К соседям в чуждые пределы.




Назад